Анонс 13 снежня

12.12.2019 

Канал “Культура” ў пятніцу, 13 снежня, прапануе:
- у 00:04 – запісы англійскага спевака і музыканта Пітэра Гэбрыэла;
- у 02:00 – інструментальныя творы Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – меладычныя песні пра зіму;
- у 09:00 – творы Іагана Іаахіма Кванца, Антона Брукнера, Генрыха Вагнера і Джорджа Гершвіна;
- у 11:00 і 20:30 – апошнія старонкі аповесці Людмілы Рублеўскай “Пярсцёнак апошняга імператара”;
- у 11:30 – Віяланчэльную санату Сяргея Пракоф’ева ў выкананні Яўгена Альтмана;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Яўгенам Талкачовым. Госць эфіру – вакаліст, кіраўнік хору ўкраінскай песні і абраду “Ватра” Аляксандр Валодчанка;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам, Алесем Бадаком і Яўгенам Гарадніцкім. Тэма: “Беларускае літаратуразнаўства”;
- у 15:30 – эцюды-карцінкі Сяргея Рахманінава опуса 39 з рэпертуару заслужанага артыста Расіі Віктара Буніна;
- у 17:00 – у межах праграмы “Сустрэча пад вечар” праект “Пад зоркай дабрыні” з удзелам супрацоўнікаў дабрачыннага грамадскага аб’яднання “SOS – дзіцячыя вёскі”;
- у 17:30 – музыку італьянскага кампазітара эпохі барока Франчэска Манфрэдзіні;
- у 19:00 – канцэрт Базельскага камернага аркестра пад кіраўніцтвам Стэфана Барнэскі, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 22:15 – Трэці фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава ў выкананні Уладзіміра Горавіца;
- у 23:30 – запісы Яна Акермана.