Анонс 13 чэрвеня

12.06.2020 

У суботу, 13 чэрвеня, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творы ў выкананні ансамбля “Салісты Венецыі”;
- у 02:00 – “Іспанскія танцы” Энрыке Гранадаса;
- у 06:10 – запісы джаз-аркестра Глена Мілера;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Міколы Чарняўскага;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: дзень памяці Лукі Крымскага;
- у 08:05 – фрагменты славутых опер;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: кнігі Ірыны Токаравай;
- у 09:20 – Скрыпічны канцэрт № 1 ля мінор Караля Шыманоўскага;
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Міколы Шабовіча;
- у 10:05 – радыёпадарожжа па беларускіх ваколіцах;
- у 10:30 – трэцюю частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Парог” па п’есе Аляксея Дударава (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё і 70-годдзя Аляксея Дударава), а таксама казку “Муфта, Паўчаравіка і Мохавая барада”;
- у 12:05 – гаворку з дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культурай Вольгай Антоненка ў “Планеце “Культура”;
- у 12:30 – музыку Пятра Чайкоўскага;
- у 14:05 – канцэрт ірланскіх ансамбляў старадаўняй музыкі La Tempesta i Celtic Band, а таксама запісы Джэймса Браўна;
- у 16:15 – фальклорныя творы вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна;
- у 17:00 – сустрэчу з акцёрам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Максімам Шымко;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Тэрэзы Кесовіі і Івіцы Шэрфезі;
- у 19:00 – мюзікл Яўгена Глебава “Мільянерка”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Французскі кірмаш”;
- у 21:10 – творчасць Сары Конар;
- у 21:30 – апавяданне Людмілы Рублеўскай “Скрыня Пандоры”;
- у 22:00 – фрагменты праграмы піяніста Марселя Уормса;
- у 23:00 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта.