Анонс 14 чэрвеня

12.06.2020 

У нядзелю, 14 чэрвеня, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы кларнетыста Бэні Гудмана;
- у 06:10 – архіўныя запісы Івана Казлоўскага;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Сяргея Грахоўскага;
- у 08:05 – музыку Бедржыха Сметаны;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – агляд кніжных навін і навінак, а таксама штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – запісы народнай артысткі Беларусі Людмілы Златавай;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Міколы Шабовіча (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства фалькларысткі Ліі Салавей;
- у 11:15 – праграму “Вялікая студыя”, прысвечаную творчасці беларускага скрыпача і педагога Вячаслава Зяленіна;
- у 12:05 – радыёпадарожжа ў Іран;
- у 12:30 – канцэрт “Аранхуэс” Хаакіна Радрыга;
- у 13:00 – сустрэчу з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Васілём Сердзюковым;
- у 14:05 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Orpheo 55, а таксама джазавыя мелодыі ў выкананні Шырлі Бэйсі;
- у 16:15 – сустрэчу са спявачкай, выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталляй Матыліцкай;
- у 17:00 – гаворку з доктарам Настассяй Ашыхміной пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – паэт Леанід Дранько-Майсюк;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Сержа Генсбура;
- у 19:00 – радыёспектакль “Судны дзень Скарыны” паводле Міколы Арочкі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Дзятла, які хацеў разбагацець;
- у 21:10 – песні ў выкананні гурта “Арабескі”;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: гумарыстычныя апавяданні Антона Чэхава;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Задыякі”;
- у 23:00 – познія творы Мікалая Мяскоўскага.