Анонс 15 студзеня

14.01.2019 

У сераду, 15 студзеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскага выканаўцы Джо Дасэна;
- у 02:00 – мелодыі Каміля Сен-Санса;
- у 06:10 – песні ў выкананні брытанскага музыканта і спевака Пола Янга;
- у 09:00 – фрагменты мюзікла “Вестсайдская гісторыя” Леанарда Бернстайна, запісы заслужанай артысткі Беларусі Ніны Казловай, мелодыі Франсуа Куперэна і Уладзіміра Солтана;
- у 11:00 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – фрагменты славутых опер і аперэт;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі – лаўрэат прэміі конкурсу на найлепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2019 года ў СМІ, паэт, публіцыст Навум Гальпяровіч;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Квартэты”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым – працяг гаворкі пра гісторыю айчыннай музыкі;
- у 15:30 – інструментальныя творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з рэдактарам канала “Культура”, рэжысёрам Вікторыяй Бацюковай;
- у 17:30 – канцэрт для арфы з аркестрам Рэйнгольда Гліэра;
- у 19:00 – сустрэчы з удзельнікамі міжнароднага этнафестывалю Еўрапейскага вяшчальнага саюза, які прайшоў у нямецкім Рудальштаце. На гэты раз – знаёмства з калектывамі Літвы і Польшчы;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Аляксея Глызіна;
- у 22:15 – папулярныя творы Сяргея Рахманінава;
- у 23:30 – запісы Валянціны Панамаровай.