Анонс 16 лютага

15.02.2020

У нядзелю, 16 лютага, слухайце канал “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы Андрэа Бачэлі;
- у 06:10 – мелодыі Рыхарда Вагнера;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Анатоля Вялюгіна;
- у 08:05 – аркестравую музыку Пятра Чайкоўскага;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, у выпуску – агляд свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 09:20 – накцюрны Фрыдэрыка Шапэна;
- у 09:45 і 16:00 – вершы  Аляксандра Быкава (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” з мастаком Леанідам Хобатавым;
- у 11:15 – запісы ансамбля флейтыстаў “Сірынкс”;
- у 12:05 – “Кругасвет” з падарожжам у Балівію;
- у 12:30 – сімфанічную паэму Яна Сібеліўса “Сага”;
- у 13:00 – сустрэчу з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Людмілай Станевіч;
- у 14:05 – фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”, а таксама запісы Джорджа Бэнсана;
- у 16:15 – размову з цымбалістам, дударом, лірнікам Сяргеем Чубрыкам;
- у 17:00 – гаворку з настаўніцай Настассяй Ашыхміной пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – праўнучка Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Надзеі Абухавай;
- у 19:00 – трэцюю (заключную) частку радыёспектакля “Кароль Лір” па п’есе Уільяма Шэкспіра;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Шарык дабра;
- у 21:10 – запісы Чэслава Немэна;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Роберта Шэклі “Бітва”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Вежа”;
- у 23:00 – гітарныя творы Франсіска Тарэгі і Мануэля Понсе.