Анонс 16 студзеня

15.01.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 16 студзеня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы джазавай спявачкі Сары Воан;
- у 02:00 – творы аргенцінскай піяністкі Марты Аргерых;
- у 06:10 – кампазіцыі дыска-групы “Boney M”;
- у 09:00 – запісы Уладзіслава Хандогага, Алены Абразцовай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – Першы канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта для флейты з аркестрам;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госця эфіру – мастацтвазнаўца Любоў Гаўрылюк;
- у 14:05 – працяг кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Ансамбль “Песняры” і Уладзімір Мулявін”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з этнакультуролагам Янкам Круком;
- у 15:30 – “Канцэрт-паэма” Пятра Падкавырава для скрыпкі з аркестрам;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з музыкантам, аўтарам праекта “Делай пользу” Юрыем Бранкоўскім;
- у 17:30 – творы Франца Шуберта;
- у 19:00 – канцэрт “Lausanne Chamber Orchestra”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Малёк”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Sade;
- у 22:15 – запісы беларускай акадэмічнай музыкі;
- у 23:30 – мелодыі ў выкананні Філа Колінза.