Анонс 17 снежня

16.12.2019 

Запрашаем у аўторак, 17 снежня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы “Dirty Dozen Brass Band”;
- у 02:00 – Канцэрт для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – запісы брытанскай рок-групы 1970 гадоў “Smokie”;
- у 09:00 – музыку Галіны Гарэлавай, Мікалая Аладава, Антона Арэнскага і Сяргея Ляпунова;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці “Дванаццаць подзвігаў Геракла” ў прачытанні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Сідаравай;
- у 11:30 – запісы Анатоля Салаўяненкі і Тамары Сіняўскай;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Чым слова наша адгукнецца”. Госць студыі – галоўны рэдактар часопісаў “Вясёлка” і “Буся”, пісьменнік Уладзімір Ліпскі;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў выкананні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” творчасці Сезарыі Эвары;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам, гаворка пойдзе пра дзейнасць ВІА “Рапсодия”;
- у 15:30 – камерна-інструментальныя творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з урачом Вольгай Шатыка;
- у 17:30 – інструментальныя сюіты Марэна Марэ;
- у 19:00 – канцэрт да 95-годдзя беларускага кіно, запісаны сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі, дырыжор – Аляксандр Сасноўскі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Ветразь;
- у 21:10 – песні ў выкананні Крыса Ры;
- у 22:15 – музыку кампазітара, дырыжора Леанарда Бернстайна;
- у 23:00 – фартэпіянныя экспромты Франца Шуберта ў выкананні Наталлі Труль.