Анонс 17 сакавіка

16.03.2020 

Запрашаем у аўторак, 10 сакавіка, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага кампазітара, трубача Куінсі Джонса;
- у 02:00 – творы Ігнаца Мошэлеса;
- у 06:10 – песні ў выкананні Рыкі Марціна;
- у 09:00 – музыку Мацея Радзівіла, Іагана Себасцьяна Баха і Ферэнца Ліста;
- у 11:00 і 20:30 – новыя старонкі твора Івана Мележа “Блізкае і далёкае”;
- у 11:30 – музычныя запісы Хасэ Карэраса;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Роля мемуарнай спадчыны ў гісторыі літаратуры” або дзённікі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” ў рытме бугі-вугі;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: група “Саn”;
- у 15:30 – Першы скрыпічны канцэрт Караля Шыманоўскага;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і загадчыцай аддзела лексікаграфіі і лексікалогіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аленай Лапцёнак;
- у 17:30 – музыку Роберта Шумана;
- у 19:00 – канцэрт “Oslo Philharmonic”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Дзе знаходзіцца Уэльс…”;
- у 21:10 – творчасць канадскага спевака Даніэля Лавуа;
- у 22:15 – запісы аргенцінскага кампазітара і піяніста Себасцьяна Плано;
- у 23:30 – Канцэрт № 2 для віяланчэлі з аркестрам Карла Давыдава.