Анонс 18 снежня

17.12.2019 

У сераду, 18 снежня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – сустрэчу з вальсамі;
- у 02:00 – інструментальныя санаты Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – творы амерыканскага джазавага трубача і вакаліста Луі Армстранга;
- у 09:00 – мелодыі Георгія Свірыдава, Ёзефа Гайдна, Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Тэма – выстава “Знакі творчай волі” Зоі Літвінавай у Нацыянальным мастацкім музеі;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” кахання і грошай;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Фелікс Яневіч”;
- у 15:30 – Першы віяланчэльны канцэрт Ёзефа Гайдна ў выкананні Літоўскага камернага аркестра і Давыда Герынгаса;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Яўгенам Мікалам і Аляксеем Абрамчуком;
- у 17:30 – 24 прэлюдыі для фартэпіяна Аляксандра Скрабіна;
- у 19:00 – знаёмства са шведскімі і швейцарскімі ўдзельнікамі фолк-фестывалю Еўрарадыё, які летам адбыўся ў нямецкім Рудальштаце;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Шубуршуна і Чароўную Пясчынку;
- у 21:10 – песні ў выкананні Ігара Скляра;
- у 22:15 – Першы і 23-ці фартэпіянныя канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Святаслава Рыхтэра і Маўрыцыа Паліні і Венскага філарманічнага аркестра;
- у 23:30 – запісы ансамбля “Джанг”.