Анонс 18 верасня

У пятніцу, 18 верасня, заставайцеся з намі! Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы брытанскага спевака Тома Джонса;
- у 02:00 – музыку аўстрыйскага кампазітара Антона Брукнера;
- у 06:10 – песні ў выкананні амерыканскай актрысы і спявачкі Лайзы Мінелі;
- у 09:00 – мелодыі Сяргея Танеева, Каміля Сен-Санса, Пятра Чайкоўскага і Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Франсуазы Саган “Рыбіна кроў”;
- у 11:30 – Санату рэ мажор Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць эфіру – навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Арцём Лапіцкі;
- у 14:05 і ў 23:00 – старонкі рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Сяргея Законнікава”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам (да 80-годдзя пісьменніка Івана Стадольніка);
- у 15:30 – песні Юрыя Антонава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Юльяны Пятрэнка “Змеева дуброва;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук і прадстаўнікамі дабрачыннай установы “Ліга дабра”;
- у 17:30 – Канцэрт для скрыпкі і віяланчэлі з аркестрам ля мінор Іаганеса Брамса;
- у 19:00 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра ўдовінага сына (працяг);
- у 21:10 – песні ў выкананні савецкага спевака Эдуарда Хіля;
- у 22:15 – музыку нарвежскага кампазітара Эдварда Грыга;
- у 23:30 – запісы савецкага і расійскага спевака Аляксандра Сярова.