Анонс 19 лютага

18.02.2020 

У сераду, 19 лютага, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – цыганскае музычнае мастацтва;
- у 02:00 – музыку Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – музычныя творы Генадзя Гладкова (да юбілею творцы);
- у 09:00 – творчасць Валянціна Бакфарка, Рыхарда Вагнера, Уладзіміра Дарохіна;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – мастак па касцюмах Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Булгакава;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Каралі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Гартаючы партытуру оперы “Фаўст” Антона Генрыка Радзівіла”;
- у 15:30 – санаты Мікалая Метнера з рэпертуару Яўгена Святланава;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і галоўным дырыжорам Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы Вольгай Янум;
- у 17:30 – фартэпіянны цыкл Роберта Шумана “Карнавал” у выкананні Артура Рубінштэйна;
- у 19:00 – запісы бельгійскіх музыкантаў Барбары Вернік і Алена П’ера, а таксама польскага ансамбля “Кроке”, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Мураша і Мурашку;
- у 21:10 – песні Юрыя Антонава;
- у 22:15 – “Музыку на канале “Культура”, прысвечаную дырыжору Яраславу Вашчаку;
- у 23:30 – запісы беларускага гітарыста Дзяніса Асімовіча.