Анонс 20 студзеня

17.01.2020 

У панядзелак, 20 студзеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – музыку Мікаэла Тарывердыева і Юрыя Саульскага;
- у 06:10 – узоры творчасці амерыканскага спевака і кампазітара Ніла Дайманда;
- у 09:00 – музыку айчынных кампазітараў Рыгора Суруса, Алега Хадоскі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – Пятнаццаты фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі –
акцёр і рэжысёр Алег Вінярскі;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” скрыпічных партыт Іагана Себасцьяна Баха;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч;
- у 15:30 – інструментальныя мініяцюры айчыннага кампазітара Уладзіміра Грушэўскага;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з кіраўніком фальклорнага ансамбля “Дударыкі” Дзмітрыем Ровенскім;
- у 17:30 – творы кампазітара Яна Стаміца ў выкананні Мюнхенскага камернага аркестра;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ КАНАЛА: працяг канцэрта Пятра Елфімава, які адбыўся ў лістападзе 2019 года ў Белдзяржфілармоніі;
- у 21:00 – вячэрнюю казку пра снежную зіму;
- у 21:10 – песні савецкага кампазітара Арно Бабаджаняна;
- у 22:15 – мелодыі кампазітара Крыстафера Ціна;
- у 23:30 –музыку французскага кампазітара Эмануэля Шабрые.