Анонс 20 студзеня

20.01.2020 

Запрашаем у аўторак, 21 студзеня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы джазавага барабаншчыка Бібі Кобэма і яго групы;
- у 02:00 – творы Джавані Батэзіні;
- у 06:10 – запісы Карэла Гота і Вані Стойкавіч;
- у 09:00 – музыку Мілія Балакірава, Мікалая Рымскага-Корсакава, Каміля Сен-Санса, Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – запісы музыкі Міхала Клеафаса Агінскага;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Сустрэчы ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”. Госці студыі – загадчык сектара музейнай дзейнасці Таццяна Захарына і куратар выставы “Энцыклапедыя” Ксенія Суша;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў выкананні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Кампазіцыі ансамбля Ігара Майсеева”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам, гаворка пойдзе пра французскага кампазітара Аліўе Месіяна;
- у 15:30 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з кінарэжысёрам Аляксандрам Анісімавым, пастаноўшчыкам фільма “Прыгоды Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 17:30 – “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт “Lausanne Chamber Orchestra” i “Lausanne Vocal Ensemble”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Караля;
- у 21:10 – лепшыя песні Вячаслава Дабрыніна;
- у 22:15 – запісы Марыа Ланца;
- у 23:00 – “Музыку марской стыхіі” розных кампазітараў.