Анонс 23 студзеня

22.01.2020

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 23 студзеня, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы гітарыста Джорджа Бэнсана;
- у 02:00 – кампазіцыі музыкантаў Кубы, Мексікі, Анголы, Бразіліі, Германіі і Італіі;
- у 06:10 – мелодыі ў выкананні аркестраў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – мелодыі Генры Пёрсела;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госці эфіру – музыканты Аляксандр Сапега і Іван Уколаў;
- у 14:05 – працяг кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Спявак Зіновій Бабій” (да 85-годдзя з дня нараджэння);
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з этнакультуролагам Янкам Круком. Тэма: “99 урокаў народнай культуры”. Першы выпуск прысвечаны структурным элементам абраду: часу, прасторы, танцам, ежы, дзеянню;
- у 15:30 – “Лірычнае канцэрціна” Мікалая Мяскоўскага;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з Юліяй Ішмуратавай і стылісткай Кацярынай Гардзеевай;
- у 17:30 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Vox Luminis” з твораў Іагана Себасцьяна Баха, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра Жабку;
- у 21:10 – песні ў выкананні савецкай артысткі Марыі Лукач;
- у 22:15 – запісы Надзеі Кучар;
- у 23:30 – кампазіцыі Пола Макартні.