Анонс 23 верасня

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 24 верасня, разам. У эфіры для вашай маральнай падтрымкі і натхнення: 

 

- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака Джэймса Браўна;

- у 02:00 – творы ў выкананні аркестра Глена Мілера;

- у 06:10 – кампазіцыі гурта ABBA;

- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкі Вольфганга Амадэя Моцарта, Ёзефа Гайдна, Сяргея Бельцюкова;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Франсуазы Саган “Сігнал да капітуляцыі”; 

- у 11:30 – Сюіта з балета Ігара Стравінскага “Гісторыя салдата”;

- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам;

- у 14:05 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры студыёзуса Вырвіча” ў выкананні Маргарыты Захарыі;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Восеньскія кампазіцыі”;

- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі (да 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 15:30 – запісы ансамбля “Кантраданс”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, казка Алеся Карлюкевіча, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”;

- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і эка-актывісткай Палінай Даўгіленка;

- у 17:30 – “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;

- у 19:00 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchesrta, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра незвычайнага каня”;

- у 21:10 – песні на словы Ларысы Рубальскай;

- у 22:15 – музыка Дзмітрыя Шастаковіча;

- у 23:30 – запісы гурта Duran Duran.