Анонс 29 чэрвеня

26.06.2020 

У панядзелак, 29 чэрвеня, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы замежнай эстрады 1960–1980 гадоў;
- у 06:10 – творчасць спявачкі Дайды;
- у 09:00 – выбраныя мелодыі Вольфганга Амадэя Моцарта, Эдварда Грыга, Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета”;
- у 11:30 – праграмы піяніста Вадзіма Манастырскага;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць прамога эфіру – дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Ханга”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Музыка савецкага кіно 1980-х гадоў”;
- у 15:30 – творы з рэпертуару арганіста Алега Янчанкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і дырэктарам фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Глебам Лапіцкім;
- у 17:30 – музычнае радыёпадарожжа ў Фларэнцыю;
- у 19:00 – канцэрт Святаслава Рыхтэра і Алега Кагана, які адбыўся ў Вялікай зале Маскоўскай кансерваторыі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Прыгоды кнігалюба”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Таніты Цікарам;
- у 22:15 – музыку польскага кампазітара Абеля Кажанёўскага;
- у 23:30 – Варыяцыі на тэмы ракако Пятра Чайкоўскага.