28.01.2020
У сераду, 29 студзеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Луі Армстранга;
- у 02:00 – мелодыі Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 06:10 – творы амерыканскай блюзавай спявачкі Эты Джэймс;
- у 09:00 – запісы Ганны Нятрэбка, музыку Даменіка Чымароза і Франца Шуберта;
- у 11:00 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – запісы ўкраінскай спявачкі Яўгеніі Мірашнічэнка;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госці прамога эфіру – скульптары Іван Арцімовіч і Аляксандр Сакалоў;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні на словы Роберта Бёрнса”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Камерна-вакальная творчасць Антона Генрыка Радзівіла”;
- у 15:30 – рамансы Аляксандра Варламава;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і прадстаўнікамі школы мастацтваў № 2 Мінска;
- у 17:30 – творы для гітары кампазітараў Хаакіна Радрыга і Маўра Джуліяні;
- у 19:00 – канцэрт закарпацкага гурта “Гудакі”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Цёмнае каралеўства;
- у 21:10 – песні нямецкай выканаўцы Рут Брандзін;
- у 22:15 – запісы Эдуарда Пелагейчанкі і музыку Цыпрыяна Базыліка;
- у 23:30 – музыку Дзмітрыя Малікава.