Анонс 31 сакавіка

30/03/2020 

Запрашаем у аўторак, 31 сакавіка, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – калекцыю запісаў амерыканскай спявачкі Аніты Уорд;
- у 02:00 – запісы спявачкі Марызы;
- у 06:10 – папулярныя мелодыі з рэпертуару Валерыя Сюткіна;
- у 09:00 – фрагменты творчасці Іагана Себасцьяна Баха (да 335-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – запісы Мантсерат Кабалье;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Біяграфія твора і хроніка быцця творцы. Раман народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”:“Трыа”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група Public Image Limited;
- у 15:30 – музыку Іагана Себасцьяна Баха (да 335-годдзя з дня нараджэння кампазітара);
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і тэолагам Наталляй Гарковіч;
- у 17:30 – музычныя творы Франсуа Куперэна;
- у 19:00 – канцэрт “Praga Radio Symphony Orchestra”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творчасць Лаймы Вайкуле;
- у 22:15 – мелодыі расійскага кампазітара і піяніста Ільі Бешаўлі;
- у 23:30 – экспромты Франца Шуберта ў выкананні Наталлі Труль.