Анонс 4 мая

30.04.2020 

У панядзелак, 4 мая, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы з серыі “Рамантычная калекцыя”;
- у 06:10 – музыку Стыві Уандэра;
- у 09:00 – мелодыі Тамаза Альбіноні, Валерыя Іванова;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – Другую віяланчэльную санату Людвіга ван Бетховена;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госця – галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Насякомыя”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Вобраз вясны ў музыцы Пятра Чайкоўскага”;
- у 15:30 – старонкі опернай класікі з рэпертуару Аркадзя Саўчанкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і акцёрам, рэжысёрам, педагогам Пятром Фаміным;
- у 17:30 – музыку Карла Джэнкінса;
- у 19:00 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні кампазітара Марка Фрадкіна;
- у 22:15 – запісы саксафаністкі Кэндзі Далфер;
- у 23:30 – Канцэрт для фартэпіяна Ля бемоль мажор Ёзефа Габрыэля Райнбергера.