Анонс 5 снежня

04.12.2019 

У чацвер, 5 снежня, на нашай хвалі:
- у 00:04 – запісы квартэта “Manhattan Transfer”;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 11:30 – творы айчыннага кампазітара Галіны Гарэлавай;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць студыі – фатограф Сяргей Піліповіч;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Памяці дырыжора Марыса Янсанса”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з этнакультуролагам Іванам Круком;
- у 15:30 – творы еўрапейскіх кампазітараў у выкананні Віктара Скорабагатава;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з аўтарамі праекта “Традыцыйны строй”;
- у 17:30 – кантаты Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 19:00 – канцэрт “Lucerne Symphony Orchestra”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра “лёгкі хлеб”;
- у 22:15 – мелодыі Пятра Чайкоўскага, Фрыдэрыка Шапэна і Каміля Сен-Санса;
- у 23:30 – запісы Эмі Уайнхаўс.