Анонс 7 лютага

06.02.2020

Канал “Культура” ў пятніцу, 7 лютага, прапануе:
- у 00:04 – запісы Лары Фабіян;
- у 02:00 – мелодыі Карла Марыі Вэбера;
- у 06:10 – песні Вячаслава Дабрыніна;
- у 09:00 – музыку Сяргея Танеева, Каміля Сен-Санса, Пятра Чайкоўскага і Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – фрагмент фартэпіяннага цыкла Мадэста Мусаргскага “Карцінкі з выстаўкі”;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – архітэктар Сяргей Аганаў;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі другога тома паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Барыса Пастарнака”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка з удзелам паэта, празаіка Дзмітрыя Пятровіча – пра ролю патрыятычнай літаратуры ў выхаванні падрастаючага пакалення;
- у 15:30 – запісы ансамбля народнай музыкі “Бяседа”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай. Госця прамога эфіру – музычны рэдактар канала “Культура” Кацярына Буцько (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 17:30 – творы чэшскага кампазітара Багуслава Марціну;
- у 19:00 – канцэрт “Czech Philharmonic Orchestra”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра Іванку”;
- у 21:10 – запісы ВІА “Ариэль”;
- у 22:15 – сімфонію для аркестра з саліруючым альтом Гектора Берліёза “Гаральд у Італіі”;
- у 23:30 – запісы Робі Уільямса.