Анонс 7 ліпеня

06.07.2020 

Запрашаем у аўторак, 7 ліпеня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскай фанк-соўл-групы Chocolate Milk;
- у 02:00 – музычныя творы ў выкананні гітарыста Эла дзі Меолы;
- у 06:10 – запісы нямецкага скрыпача Гельмута Захарыяса і бельгійскага гітарыста Франсіса Гоі;
- у 09:00 – музыку Антоніа Вівальдзі, Георгія Свірыдава, Антоніа Сальеры і Уладзіміра Кур’яна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Трэцяя ракета” ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 – запісы расійскай спявачкі Алены Абразцовай (да гадавіны з дня нараджэння);
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госці эфіру – супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Надзея Саевіч і Марына Плаўская;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні аб прыгажосці свету”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Група These New Puritans”;
- у 15:30 – фрагмент Пятай сімфоніі Густава Малера (да 160-годдзя з дня нараджэння кампазітара);
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Псіхалагічны лексікон”, а таксама “Чароўны куфэрак” з чытаннем кнігі Сержа Мінскевіча “Чорная закавыка” (ПРЭМ’ЕРА НА КАНАЛЕ);
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і літаратарам Наталляй Караньковай;
- у 17:30 – скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі;
- у 19:00 – канцэрт Берлінскага камернага хору і аркестра “Акадэмія старадаўняй музыкі”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра чарапаху”;
- у 21:10 – мелодыі Туніса;
- у 22:15 – творчасць італьянскага кампазітара і піяніста Джавані Марадзі;
- у 23:30 – дзве часткі Сімфоніі № 2 Іаганеса Брамса.