Анонс 8 красавіка

07.04.2020 

У сераду, 8 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Фрэнка Сінатры;
- у 02:00 – музыку Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – песні ў выкананні Барбры Стрэйзанд;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з музыкай Вольфганга Амадэя Моцарта, Мікалая Рымскага-Корсакава і Іаганеса Брамса;
- у 11:00, 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – запісы спевакоў Тамары Сіняўскай, Тамары Ніжнікавай, Зіновія Бабія;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – рэстаўратар Андрэй Камоска;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні пра сяброўства”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Станіслаў Манюшка і Ян Чачот”;
- у 15:30 – запісы Міхася Забэйды-Суміцкага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “Навасёлы” і не толькі;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і супрацоўнікам канала “Культура” Алесем Вольшам (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 17:30 – санату “Д’ябальскія трэлі” і Канцэрт для скрыпкі, баса кантынуа і аркестра рэ мінор Джузэпэ Тарціні;
- у 19:00 – запісы музыкі шатландскага вострава Аран, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Рознакаляровая жырафка”;
- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскага спевака і акцёра Поля Робсана;
- у 22:15 – запісы народнага артыста СССР Аркадзя Саўчанкі;
- у 23:30 – запісы Даяны Рос.