Анонс аўторка, 10 красавіка

09.03.2020 

Запрашаем у аўторак, 10 сакавіка, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Майкла Олдфілда;
- у 02:00 – кампазіцыі брытанскага гітарыста Джона Уільямса;
- у 06:10 – песні ў выкананні вакальнага дуэта з Іспаніі “Baссara”;
- у 09:00 – музыку Анатоля Багатырова, Генадзя Гладкова і Барыса Чайкоўскага;
- у 11:00 і 20:30 – аповесць Івана Мележа “Гарачы жнівень” у выкананні Лікі Пташук;
- у 11:30 – музычныя запісы Элізабэт Шварцкопф, Ларысы Штанько, Васіля Мінгалёва;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Юбілейны ракурс. Да 60-годдзя Андрэя Душачкіна”;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: група “Silversun Pickups”;
- у 15:30 – запісы беларускага ансамбля “Песняры”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і псіхолагам Марыяй Камошынай;
- у 17:30 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – канцэрт “Lucerna Symphony Orchestra”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Кароль Андрэ”;
- у 21:10 – творчасць савецкага кампазітара Аляксандра Зацэпіна;
- у 22:15 – запісы японскай піяністкі Кейка Мацуі;
- у 23:30 – Паўднёвы канцэрт для гітары з аркестрам Мануэля Понсэ.