Анонс "Бібліятэка без межаў". "“Досвиданья", Нина! Венецианская судьба Анны Слуцкой” з 01.05.2016

З 1 мая на хвалях канала “Культура” чытаем кнігу «“Досвиданья", Нина! Венецианская судьба Анны Слуцкой» італьянскага крытыка Клаўдзіа Факінэлі ў перакладзе на рускую мову Міхаіла Талалая. Аўтар знайшоў італьянскія сляды лёсу Ганны Слуцкай, бацька якой дапамагаў у Сібіры Фёдару Дастаеўскаму. Яе магіла ў Венецыі на востраве Сан-Мікеле, магчыма, была знаёмая Антону Чэхаву і дала драматургу імпульс для стварэння вобраза Ніны Зарэчнай.
Чытае артыст Віктар Шулешка
Гукарэжысёр - Кацярына Булка
Рэдактар - Марыя Дуброўская
Эфір - па нядзелях у 14:10. Паўтор - па суботах 14:10