Анонс “Дзень добры, я ваша цётка" - 30.06.2016


30 чэрвеня ў праграме "Дзень добры, я ваша цетка" разам са слухачамі абмяркоўваем фільм Івана Маслюкова “Цёплае дыханне жыцця”. Госць студыі – рэжысёр Іван Маслюкоў.

Карціна расказвае пра дзяўчыну Кацю, у якой назбіралася шмат цяжкіх жыццёвых пытанняў. У пошуках адказаў яна накіроўваецца ў Індыю да знакамітага настаўніка. Але трапіць на аўдыёнцыю можна толькі пасля выпрабаванняў. Цяжкасці для гераіні пачынаюцца, калі турыст Ігар вырашае дабіцца яе ўвагі любымі сродкамі.

Аўтары і вядучая - Марыя Дуброўская і Аксана Пагодзіна

Эфір - 18:15-19:00

Паўтор праграмы - 03.07.2016 у 12:00

 

Фота з сайта Івана Маслюкова im.by