Анонс на 18-19 ліпеня

17.07.2020 

У суботу, 18 ліпеня, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы амерыканскага піяніста Біла Эванса;

- у 02:00 – камерная музыка Сяргея Пракоф'ева;

- у 06:10 – канцэртныя п'есы Веры Гарадоўскай;

- у 07:15 – радыёкампазіцыя паводле вершаў Янкі Лучыны;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: радыёпаломніцтва па месцах, звязаных з імператарам Мікалаем Другім;

- у 08:05 – музыку Карла Марыі фон Вебера, Іагана Штрауса і Пятра Чайкоўскага;

- у 09:20 – канцэрт трох тэнараў: Пласіда Дамінга, Лучана Павароці і Хасэ Карэраса;

- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Валянціны Паліканінай;

- у 10:05 – радыёсустрэча з Наталляй Юрчанка, майстрам гайтанаў, і Вольгай Сыцікавай, аўтарам лялек і пано (Магілёў);

- у 10:30 – другую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Жыццё Карыцына” па аднайменнай п’есе Алены Паповай (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама радыёпастаноўку “Жаніх і нявеста” паводле Васіля Хомчанкі;

- у 12:05 – гутарка са старшынёй Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Татара-башкірская культурная спадчына "Чышма" Эльвірай Ляўшэвіч;

- у 12:30 – рамансы Сяргея Танеева;

- у 14:05 – канцэрт барочнага ансамбля King's Consort і джазавыя балады Элы Фіцджэралд;

- у 16:15 – сустрэча са спевакамі вёскі Янкавічы Расонскага раёна;

- у 17:00 – інтэрв'ю з акцёрамі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Гюлі Чахелі;

- у 19:00 – фрагменты оперы Станіслава Манюшкі "Галька";

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Кароль-жабяня”;

- у 21:10 – творчасць ВІА "Яла";

- у 21:30 – апавяданне Алеся Наварыча "Ліса ў тумане";

- у 22:00 – Arditti Quartet;

- у 23:00 – Чацвёрты канцэрт для фартэпіяна з аркестрам соль мажор Людвіга ван Бетховена.

 

У нядзелю, 19 ліпеня, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем:

- у 00:04 – камерная музыка Ёзэфа Гайдна і Франца Шуберта;

- у 06:10 – мелодыі Аляксандра Даргамыжскага;

- у 07:15 – радыёкампазіцыя паводле вершаў Анатоля Вялюгіна;

- у 08:05 – "Мелодыя" і "Полішынель"» Сяргея Рахманінава;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – пра кнігі Юрыя Кур'яновіча "Тураў. Старажытны і сучасны" і "Пятро Франко. Авіятар, хімік, літаратар;

- у 09:20 – фрагменты балета Пятра Чйкоўскага "Лебдзінае возера”;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Валянціны Паліканінай (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства пісьменніка і публіцыста Зіновія Прыгодзіча;

- у 11:15 – запісы Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча;

- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Індыя;

- у 12:30 – "Варыяцыі на тэму Паганіні" Іаганеса Брамса;

- у 13:00 – сустрэчу з балерынай, лаўрэатам міжнародных конкурсаў Аленай Германовіч;

- у 14:05 – канчэрта гроса Георга Фрыдрыха Гендэля, а таксама запісы Наталі Коул;

- у 17:00 – гаворку са скрыпачкай Юліяй Канавалавай пра яе любімыя кнігі (працяг);

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – загадчык Літаратурнага музея Петруся Броўкі Наталля Мізон;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Фёдара Шаляпіна;

- у 19:00 – фрагмент радыёспектакля “Жаніцьба Фігара” паводле п'есы П'ера Бамаршэ;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра гадзіннікі;

- у 21:10 – песні ў выкананні Вахтанга Кікабідзе;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Раісы Баравіковай «Гульня ў хованкі»;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Ноч”;

- у 23:00 – опера Бэлы Бартака "Замак Герцага Сіняя Барада”.