Анонс на 26 і 27 верасня

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 26 верасня, вы можаце паслухаць:


- у 00:04 – запісы джазавай спявачкі з Аргенціны Карэн С’юза і італьянскага спевака Марыа Біёндзі;

- у 02:00 – музыку Жана Анры д’Англебера і Франчэска Марыі Верачыні;

- у 06:10 – запісы скрыпача Аляксандра Крамарова;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Змітрака Бядулі;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: сустрэчу са святаром Андрэем Лемяшонкам;

- у 08:05 – духоўныя песнапенні ў выкананні браціі мужчынскага манастыра “Оптина пустынь”;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў;

- у 09:20 – песні Мацвея Блантара; 

- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Васіля Зуёнка;

- у 10:05 – сустрэчу з народнымі майстрамі з Браслава;

- у 10:30 – радыёспектакль “Крыж” па п’есе Аляксея Дударава (да 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 12:05 – гутарку са Сняжанай Глубоўскай з асацыяцыі “Беларусь – Калабрыя”;

- у 12:30 – запісы народнай артысткі Савецкага Саюза Нінэль Ткачэнка;

- у 13:00 – “Натхнёныя музыкай”: саліст Вялікага тэатра Беларусі Арцём Бацькоўскі;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля Il Suonar Parlante, а таксама запісы амерыканкі Чакі Хан; 

- у 16:15 – восеньскія фальклорныя мелодыі;

- у 17:00 – фрагмент спектакля “Званы Віцебска” па п’есе Уладзіміра Караткевіча;

- у 18:05 – “Вечар на канапе”: запісы Аляксандра Вярцінскага (працяг);

- у 19:00 – фрагменты оперы Аляксандра Барадзіна “Князь Ігар”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Палачка-Ратавалачка”;

- у 21:10 – творчасць аўстралійскай актрысы і спявачкі Алівіі Ньютан-Джон;

- у 21:30 – апавяданне Людмілы Рублеўскай “Скрыня Пандоры”;

- у 22:00 – музыку Ігара Стравінскага;

- у 23:00 – інструментальныя санаты П’етра Лакатэлі. 

 

Маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 27 верасня, мы прапануем:

- у 00:04 – творы кампазітара Антона Арэнскага;

- у 06:10 – папулярныя творы Эдварда Грыга;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Змітрака Бядулі (працяг);

- у 08:05 – выбраныя мелодыі Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;

- у 09:20 – мелодыі Райманда Паўлса да кінафільмаў;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Васіля Зуёнка (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства мастацтвазнаўцы Мікалая Паграноўскага;

- у 11:15 – праект “Вялікая студыя”: запісы духавога аркестра “Няміга”;

- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Малдова;

- у 12:30 – канцэртныя п’есы Пятра Чайкоўскага;

- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: супрацоўнікі і артысты Вялікага тэатра Беларусі і нашага Музычнага тэатра;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: кантаты старадаўняга французскага кампазітара Жана-Філіпа Рамо, а таксама імправізацыі трыа Кіта Джарэта;

- у 16:15 – сустрэчу з этнахарэографам Сяргеем Выскваркам;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Алеся Сівохіна;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Таццяны і Сяргея Нікіціных;

- у 19:00 – другую частку радыёспектакля Пятра Васючэнкі “Паэт і Дзяўчына”, запісанага ў 2007 годзе;

- у 19:45 – архіўныя запісы Сяргея Лемешава;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра першы блін;

- у 21:10 – музычныя творы канадскага паэта, спевака Леанарда Коэна; 

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Міхася Стральцова “Падарожжа за горад”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Лесвіца”;

- у 23:00 – меладраму Ігара Стравінскага “Персефона”.