Анонс на чацвер, 5 сакавіка

04.03.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 5 сакавіка, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы французскай спявачкі Эвелін Лентон;
- у 02:00 – творы ў выкананні брытанскага скрыпача Найджэла Кенэдзі;
- у 06:10 – запісы італьянскай эстрады 1980-х гадоў;
- у 09:00 – музыка Марыса Равэля, Іаганеса Брамса, Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Мележа “Гарачы жнівень” у прачытанні Лікі Пташук;
- у 11:30 – оперныя ўверцюры Джаакіна Расіні;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам. Госць эфіру – лідар арт-рокавай групы “Teleport” Яўген Цярэнцьеў;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Чыгрынава “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Кандрата Крапівы ў музыцы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з этнакультуролагам Янкам Круком. Тэма: “99 урокаў народнай культуры” (працяг);
- у 15:30 – інструментальныя санаты Мікалая Ракава;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай і арганізатарамі праекта “Вечар беларускай паэзіі” Уладзіславам Міклашэвічам і Валерыяй Бутрым;
- у 17:30 – канцэрты для габояў Тамаза Альбіноні;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Stylus Phantasticus”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Часы каралёў”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Тамары Міянсаравай;
- у 22:15 – музычныя творы спявачкі, народнай артысткі Беларусі Вікторыі Мазур;
- у 23:30 – запісы айчыннага ансамбля “Верасы”.