Анонс на панядзелак, 16 сакавіка

13.03.2020 

У панядзелак, 16 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – музычнае падарожжа ў свет паэзіі Булата Акуджавы;
- у 06:10 – саўндтрэкі з замежных кінафільмаў;
- у 09:00 – мелодыі Уладзіміра Кур’яна, а таксама запісы Віктара Скорабагатава і Ксеніі Пагарэлай;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Мележа “Гарачы жнівень”;
- у 11:30 – Трыццаць чацвёртую сімфонію Вольфганга Амадэя Моцарта ў трактоўцы дырыжора Аляксандра Дзмітрыева;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат педагагічных навук Мікалай Яцэвіч;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Музыка Вагіфа Азіза аглы Мустафы-задэ”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Сучасная кітайская папулярная музыка”;
- у 15:30 – запісы народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і кінапрадзюсарам, дырэктарам цэнтра сучаснай культуры “Бягучая чарапаха” Леанідам Каліценем;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ КАНАЛА: юбілейны канцэрт Аркадзя Берына з удзелам скрыпача Максіма Венгерава, запісаны 6 лютага ў Белдзяржфілармоніі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра вясну;
- у 21:10 – запісы савецкага і эстонскага артыста Тыніса Мягі;
- у 22:15 – песні кампазітара Ігара Крутога;