Анонс на панядзелак, 30 сакавіка

27.03.2020 

У панядзелак, 30 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскага акцёра і спевака Дзіна Марціна;
- у 06:10 – песні ў выкананні Дэміса Русаса;
- у 09:00 – мелодыі Пятра Падкавырава, Ігара Стравінскага, запісы Дзмітрыя Гнацюка і Мсціслава Растраповіча;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – “Варыяцыі на тэму Паганіні” са спадчыны Іаганеса Брамса;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – загадчык аддзела інфармацыі радыёстанцыі “Сталіца” Ала Рыжэвіч (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” да 335-годдзя з дня нараджэння Іагана Себасцьяна Баха;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Сучасная поп-музыка Кітая” (працяг);
- у 15:30 – запісы ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Музейныя хованкі”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і рэжысёрам Аляксандрам Анісімавым і акцёрам Георгіем Пятрэнкам, стваральнікамі фільма “Авантуры Пранціша Вырвіча”;
- у 17:30 – Канцэрт № 2 Рэ мажор для віяланчэлі з аркестрам Ёзефа Гайдна;
- у 19:00 – радыёверсію чацвёртай сустрэчы праекта “Радыё: на хвалі мастацтва”, якая адбылася 13 сакавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” для самых маленькіх;
- у 21:10 – запісы канадскай спявачкі Селін Дыён;
- у 22:15 – запісы расійскага кампазітара Андрэя Ясінскага;
- у 23:30 – Канцэрт для аргана, аркестра і літаўр Франсіса Пуленка.