10.04.2020
У панядзелак, 13 красавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы аркестра Рэя Коніфа;
- у 04:00 – радыёспектакль “Шчаглы” па аднайменным рамане Леаніда Левановіча;
- у 06:10 – запісы шатландскага музыканта Донавана Філіпса Літча;
- у 09:00 – мелодыі Пятра Чайкоўскага, Фрыца Крэйслера, Уладзіміра Кур’яна;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – творы Мануэля дэ Фальі;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – супрацоўнікі Беларускага радыё (да 95-годдзя радыё);
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць Эдуарда Ласэна”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Авэ, Марыя” ў творчасці кампазітараў розных краін”;
- у 15:30 – запісы ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Радыёпартацыя”, “Дзіцячы радыётэатр”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і беларускай спявачкай Вольгай Булай;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: другую частку фінальнага этапу нацыяльнага адбору выканаўцаў “Славянскі базар у Віцебску – 2020”, запісанага ў сакавіку ў Лідзе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “На веснавой праталіне”;
- у 21:10 – запісы выканаўцаў рок-н-рола;
- у 22:15 – музычныя творы Райманда Паўлса;
- у 23:30 – “Велікодную араторыю” Іагана Себасцьяна Баха.