Анонс на панядзелак, 20 красавіка

17.04.2020

У панядзелак, 20 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – вальсы розных кампазітараў;
- у 04:00 – радыёспектакль “Пінская шляхта” па творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў пастаноўцы Пінскага драматычнага тэатра;
- у 06:10 – запісы амерыканскай спявачкі Ванесы Уільямс;
- у 09:00 – мелодыі Яўгена Глебава, Антоніа Вівальдзі, Роберта Шумана, а таксама беларускія танцы;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – прэлюдыі Фрыдэрыка Шапэна з рэпертуару Маўрыцыа Паліні;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Яўгенам Талкачовым і навуковым супрацоўнікам аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандрам Галкоўскім;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Шчасце”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Велікодная музыка”;
- у 15:30 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Кучынскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музычны вітамін”, “Дзіцячы радыётэатр” і іншымі;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і дырэктарам прадзюсарскага цэнтра “Спамаш” Анжалікай Мікульскай;
- у 17:30 – запісы Венскага камернага аркестра;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ НА КАНАЛЕ: другую частку фінальнага этапу нацыяльнага адбору выканаўцаў “Славянскі базар у Віцебску – 2020”, запісанага ў сакавіку ў Лідзе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра сяброўства”;
- у 21:10 – запісы Крыса Кельмі (да юбілею з дня нараджэння творцы);
- у 22:15 – музыку Франца Легара;
- у 23:30 – уверцюру Мікалая Рымскага-Корсакава “Светлае свята”.