Анонс на пятніцу, 14 лютага

13.02.2020 

Канал “Культура” ў пятніцу, 14 лютага, прапануе:
- у 00:04 – запісы папулярных ВІА 1970–1980 гадоў;
- у 02:00 – мелодыі Фрыдэрыка Шапэна;
- у 06:10 – песні ў выкананні Марлен Дзітрых;
- у 09:00 – музыку Муцыа Клеменці, Вольфганга Амадэя Моцарта, Людвіга ван Бетховена і Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – фрагменты Вялікай скрыпічнай санаты Роберта Шумана;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць студыі – рэжысёр Віталь Краўчанка. Тэма – “Сучасны тэатр: рэжысёрскі погляд”;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі другога тома паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Творчасць заслужанай артысткі Беларусі Вольгі Шутавай”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам і Алесем Бадаком. Гаворка з удзелам пісьменніка Уладзіміра Сцяпана на тэму “Праўда ў літаратуры”;
- у 15:30 – фрагмент Сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля “Музыка на вадзе”;
- у 17:00 – праект “Пад зоркай дабрыні” з удзелам супрацоўнікаў Дабрачыннага аб’яднання дапамогі дзецям “ДобраТут”;
- у 17:30 – “Венгерскі дывертысмент” Франца Шуберта;
- у 19:00 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Orpheo 55”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра братку Ліса і братку Трусіка (працяг);
- у 21:10 – песні ў выкананні польскай спявачкі Ганны Герман;
- у 22:15 – запісы рускага спевака Фёдара Шаляпіна;
- у 23:30 – песні калумбійскага выканаўцы Хуанеса.