Анонс на сераду, 12 лютага

11.02.2020 

У сераду, 12 лютага, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы французскага піяніста Рычарда Клайдэрмана;
- у 02:00 – канцэртныя творы Дзмітрыя Смольскага;
- у 06:10 – песні ў выкананні расійскага артыста Вячаслава Малежыка;
- у 09:00 – запісы музыкі Ігара Стравінскага, Жака Афенбаха, Сяргея Картэса;
- у 11:00 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – запісы спевакоў Івана Казлоўскага, Алы Аблабердыевай, Фёдара Шаляпіна, Ірыны Журынай;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Лепшыя блюзавыя стандарты”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Фаўст” Антона Генрыка Радзівіла”;
- у 15:30 – канцэртныя творы Яўгена Глебава;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і ўдзельнікамі клуба “Жывіца”;
- у 17:30 – Струнны квартэт Фа мажор Марыса Равэля;
- у 19:00 – запісы аўстрыйскага акардэаніста Ота Лехнера, зробленыя на міжнародным этнафестывалі ў Рудальштаце і прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Як Заяц Вавёрку ратаваў”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Вольгі Варанец;
- у 22:15 – запісы айчыннай музыкі ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Яфімава;
- у 23:30 – песні ў выкананні Леанарда Коэна.