Анонс на сераду, 4 сакавіка

03.03.2020 

У сераду, 4 сакавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Ціны Цёрнер;
- у 02:00 – музыку Антоніа Вівальдзі;
- у 06:10 – песні кампазітара Аляксандра Зацэпіна;
- у 09:00 – музычныя шэдэўры Людвіга ван Бетховена і Фрыдэрыка Шапэна;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Мележа “Гарачы жнівень”;
- у 11:30 – запісы тэнара Юрыя Марусіна;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – мастак Зоя Луцэвіч;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”, прысвечаны творчасці кампазітара Яўгена Догі;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Зорны россып выдатных імён”;
- у 15:30 – Чацвёрты скрыпічны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Маскоўскага дзяржаўнага сімфанічнага аркестра і Уладзіміра Малініна;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і джазавымі музыкантамі Паўлам Аракелянам і Марыяй Лук’янавай;
- у 17:30 – творы італьянскага кампазітара Муцыа Клеменці;
- у 19:00 – запісы квартэта Монікі Драш (Германія) і квінтэта “Валдай (Расія), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” Галіны Пшонік “Крышталікі радасці”;
- у 21:10 – песні эстраднай спявачкі Расіі Ірыны Грыбулінай;
- у 22:15 – “Музыку на канале “Культура” з твораў айчыннага кампазітара Галіны Гарэлавай;
- у 23:30 – запісы айчыннага ансамбля “Сябры”.