Анонс на сераду, 29 красавіка

27.04.2020 

У сераду, 29 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Глена Мілера і яго джаз-аркестра;
- у 02:00 – творы Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – песні ў выкананні ВІА “Дружба”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” з запісаў Ільі Сільчукова, музыкі Джузепе Вердзі, Густава Малера і Аарона Копленда;
- у 11:00, 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі” з запісамі мелодый Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак-манументаліст Васіль Матусевіч;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Басанова”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Песні нашага касцёла” Станіслава Манюшкі”;
- у 15:30 – старадаўнія беларускія паланезы;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” у прамым эфіры з вядучай Юліяй Ішмуратавай і яе гасцямі;
- у 17:30 – Струнны квартэт Фа мажор Марыса Равэля;
- у 19:00 – запісы групы “Каўбой джанкіс” (Канада), прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Бабу і Дзеда, а таксама Чароўнае дрэва;
- у 21:10 – творы паэта-песенніка Мікалая Дабранравава;
- у 22:15 – фрагменты оперы Вольфганга Амадэя Моцарта “Чароўная флейта”;
- у 23:30 – запісы Таццяны і Сяргея Нікіціных.