Анонс на суботу, 8 лютага

07.02.2020

У суботу, 8 лютага, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – камерную музыку Вольфганга Амадэя Моцарта і Іаганеса Брамса;
- у 02:00 – запісы ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава;
- у 06:10 – “Парыжскую сімфонію” Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Васіля Зуёнка;
- у 08:05 – запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”. Размова пра кнігі, прысвечаныя 75-годдзю Перамогі;
- у 09:20 – папулярныя мелодыі з савецкіх кінафільмаў;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Алеся Камоцкага;
- у 10:05 – радыёвандроўку ў Бярэзінскі біясферны запаведнік;
- у 10:30 – фрагмент радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Дзівак” па п’есе Назыма Хікмета (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 12:05 – гаворку з кіраўніком Дома дружбы іранцаў Хамедам Байрамзадэхам;
- у 12:30 – запіс Канцэрта для альта з аркестрам Франца Антона Гофмайстара;
- у 13:00 – сустрэчу з флейтысткай, салісткай Белдзяржфілармоніі Дар’яй Елісеевай;
- у 14:05 – канцэрт кантратэнара Філіпа Жарускі, а таксама запісы канадскай спявачкі Дэборы Кокс;
- у 16:15 – “Гасцінец” ад народных спевакоў старажытнай Тураўшчыны;
- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госць студыі – заслужаны артыст Беларусі Андрэй Душачкін (да юбілею акцёра);
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Валерыя Абадзінскага;
- у 19:00 – фрагменты оперы “Візіт дамы” і музыку з балета “Апошні Інка” Сяргея Картэса (да 85-годдзя з дня нараджэння кампазітара);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Адкуль снег бярэцца”;
- у 21:10 – запісы расійскай актрысы Ірыны Мураўёвай;
- у 21:30 – апавяданне Раісы Баравіковай “Гульня ў хованкі”;
- у 22:00 – запісы музыкі Маўрыцыа Кагеля;
- у 23:00 – музычныя творы Карла Давыдава.