Анонс на суботу, 15 лютага

14.02.2020

У суботу, 15 лютага, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – кампазіцыі Білі Стрэйхарна;
- у 02:00 – мелодыі Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – “Гераічную” сімфонію Людвіга ван Бетховена;
- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Валерыя Маракова;
- у 08:05 – запісы Святочнага мужчынскага хору маскоўскага Данілава манастыра і Сінадальнай рэзідэнцыі Свяцейшага Патрыярха;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”. Размова пра Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш;
- у 09:20 – Санату № 2 Ля мажор Людвіга ван Бетховена;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Аляксандра Быкава;
- у 10:05 – гаворку з разьбяром Хачыкам Чылінгаранам;
- у 10:30 – фрагмент радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Зацюканы апостал” па п’есе Андрэя Макаёнка ў пастаноўцы Барыса Луцэнкі (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 12:05 – размову з мастачкай Антанінай Петрыкоўскай;
- у 12:30 – рамансы Аляксандра Даргамыжскага;
- у 13:00 – сустрэчу з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Кацярынай Жураўлёвай;
- у 14:05 – канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Concerto Copenhagen”, а таксама запісы Пола Анкі;
- у 16:15 – “Гасцінец” з песнямі ансамбля “Глыбокія крыніцы” вёскі Закальное Любанскага раёна;
- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госць студыі – акцёр Кірыл Акуленец;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Валянціны Талкуновай;
- у 19:00 – фрагменты оперы “Візіт дамы” Сяргея Картэса (да 85-годдзя з дня нараджэння кампазітара);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Бабуліна хата”;
- у 21:10 – запісы расійскай выканаўцы Марыі Мардасавай;
- у 21:30 – апавяданне Алеся Наварыча “Ліса ў тумане”;
- у 22:00 – запісы музыкі Ігара Стравінскага і Бэлы Бартака;
- у 23:00 – балетныя мелодыі Аляксея Мачаварыяні.