Анонс программ

03.01.2020

У нядзелю, 5 студзеня, слухайце канал “Культура”. Прапануем: 

- у 00:04 –запісы музыкантаў  з Ірландыі і Эстоніі;

- у 06:10 – “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона з рэпертуару Вікторыі Поснікавай;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Алеся Гаруна;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню”: гаворку з дырэктарам кнігарні “Акадэмкніга” Вольгай Глухоўскай; 

- у 09:20 – шэдэўры сусветнай класікі ў выкананні беларускіх музыкантаў;

- у 09:45 і 16:00 – вершы  Уладзіміра Мароза (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” з паэтам, музыкантам Дзмітрыем Пятровічам;

- у 11:15 – канцэрт духоўнай музыкі;

- у 12:05 – “Кругасвет” з падарожжам у Афрыку;

- у 12:30 – фрагменты фартэпіяннага цыкла Пятра Чайкоўскага “Поры года” ў выкананні Аркадзя Сявідава;

- у 13:00 – сустрэчу са спеваком, народным артыстам Расіі Эдуардам Пелагейчанкам;

- у 14:05 – канцэрт ансамбля “English Concort”, а таксама запісы Наталі Коўл;

- у 16:15 – сустрэчу са скрыпачом Станіславам Чавусам;

- у 17:00 – праграму “Мае кнігі”, госця – СММ-спецыяліст Алена Кабачэўская;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – дырэктар і мастацкі кіраўнік паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч” Галіна Дзягілева;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Гелены Веліканавай;

- у 19:00 – радыёспектакль “Ноч перад Ражаством”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра братоў і шчасце;

- у 21:10 – запісы Адрыяна Чэлентана;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Маўзалей карыйскага цара Маўсола”;

- у 23:00 – фартэпіянныя творы Мікалая Метнера. 

 

 

У панядзелак, 6 студзеня, канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы Таццяны і Сяргея Нікіціных;

- у 06:10 – песні Мікаэла Тарывердыева з савецкіх кінастужак;

- у 09:00 – фрагменты аперэты Імрэ Кальмана “Сільва”, беларускія калядныя канты, музыку для цымбал Уладзіміра Кур’яна; 

- у 11:30 – Фартэпіянны канцэрт Ігара Стравінскага ў выкананні Дзмітрыя Аляксеева;

- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць прамога эфіру – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Сяргей Вечар;

- у 14:05 і 23:00 – старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў прачытанні Алега Вінярскага;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Чарадзейства і казкі”;

- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма: “Праваслаўнае Ражаство. Калядкі”;

- у 15:30 – фрагмент “Літургіі Святога Іаана Златавуста” Добры Хрыстава;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з паэтам, рэдактарам Дзмітрыем Строцавым;

- у 17:30 – творы кампазітара Мілія Балакірава;

- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ КАНАЛА: юбілейны канцэрт Беларускага дзяжаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята”, які адбыўся ў Белдзяржфілармоніі ў лістападзе 2019 года;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра дзяўчынку, у якой здарыўся цуд;

- у 21:10 – песні на зімовую тэматыку;

- у 22:15 – музычныя творы ў выкананні Андрэа Бачэлі;

- у 23:30 – першую частку Фаўст-сімфоніі Ферэнца Ліста.

 

 

Запрашаем у аўторак, 7 студзеня, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:

- у 00:04 – запісы Білі Холідэй і Гэры Бёртана; 

- у 02:00 – фолк-запісы калектываў з Балгарыі і Чэхіі;

- у 06:10 – запісы Людмілы Гурчанка і Андрэя Міронава;

- у 09:00 – “Класіку раніцай”, прысвечаную Ражаству;

- у 11:30 – святочныя музычныя запісы класікі;

- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Непрыручанае слова”. Творчымі шляхамі паэтэсы Яўгеніі Янішчыц”;

- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў выкананні Алега Вінярскага;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Ражаство Хрыстова”;

- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам, гаворка пра творчасць групы “Gentle Giant”;

- у 15:30 – фрагмент “Усяночнай” Сяргея Рахманінава;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з казачніцай Надзеяй Ясмінскай;

- у 17:30 – запісы Андрэа Бачэлі;

- у 19:00 – канцэрт “Lausanne Chamber Orchestra”, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 21:10 – калядныя папулярныя песні;

- у 22:15 – музыку брытанскага кампазітара нямецкага паходжання Макса Рыхтэра;

- у 23:30 – творы “Снег ідзе” і “Час, уперад!” Георгія Свірыдава. 

 

 

У сераду, 8 студзеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – запісы Хуліа Іглесіяса;

- у 02:00 – аркестравыя творы Васіля Каліннікава;

- у 06:10 – песні ў выкананні Лары Фабіян;

- у 09:00 – мелодыі Рыгора Суруса і Веньяміна Баснера;

- у 11:30 – запісы Хіблы Герзмавы (да юбілею спявачкі);

- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – мастацтвазнавец Сяргей Харэўскі. Тэма: “Архітэктура Беларусі. Захаванне нацыянальнай спадчыны”;

- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы”;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Джазавыя дуэты”;

- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым;

- у 15:30 – беларускія каляндарна-абрадавыя песні з рэпертуару ансамбля “Песняры”;

- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з удзельнікамі этна-гурта “Арацэя”;

- у 17:30 – музыку Джавані Батыста Пергалезі;

- у 19:00 – канцэрт групы “Ranki Tanki” (ЗША), прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Бліночак з неба”;

- у 21:10 – песні ў выкананні Кацярыны Сямёнавай;

- у 22:15 –Сімфонію № 4 фа мінор Пятра Чайкоўскага ў выкананні Вялікага сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання; 

- у 23:30 – запісы Валерыя Лявонцьева.