Анонс панядзелка, 2 сакавіка

28.02.2020 

У панядзелак, 2 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Ганны Герман і Мусліма Магамаева;
- у 06:10 – веснавыя песні ў выкананні артыстаў савецкай эстрады;
- у 09:00 – мелодыі Фрыдэрыка Шапэна, Антоніа Вівальдзі і Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Мележа “Дарогі на ўсход і на захад”;
- у 11:30 – сюіту Клода Дэбюсі “Дзіцячы куток”;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуры” з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – супрацоўнік Беларускага радыё, музыказнаўца Таццяна Песнякевіч (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” музыкі Бедржыха Сметаны (да дня нараджэння кампазітара);
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з мастацтвазнаўцай Таццянай Бабіч. Тэма – “Кітайскі піяніст Лан Лан”;
- у 15:30 – песні беларускіх кампазітараў;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Святланай Колмак і арганізатарамі тэатральнага форуму “Пластформа”;
- у 17:30 – Канцэрт ля мінор для фартэпіяна з аркестрам Эдварда Грыга ў выкананні Вана Кліберна і Філадэльфійскага сімфанічнага аркестра;
- у 19:00 – канцэрт Мінскага камернага аркестра пад кіраўніцтвам Ігара Галаўчына, запісаны ў Белдзяржфілармоніі ў 1987 годзе;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Ручай адтаў”;
- у 21:10 – песні ў выкананні расійскага музыканта Аляксандра Іванова;
- у 22:15 – музыку брытанскага кампазітара Браяна Іны;
- у 23:30 – камерна-інструментальную музыку Ёзефа Гайдна.