У пятніцу 1 лістапада заставайцеся з каналам «Культура»!
Мы прапануем:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы англійскага спевака і музыканта Пітэра Гэбрыэла;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Скрыпічны канцэрт Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні на вершы Рымы Казаковай;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскага кампазітара Эміліяна Бланжэра;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра спевака і грамадскага дзеяча, народнага артыста БССР Ісідара Балоціна. Прагучаць інтэрв'ю з ім, а таксама ўспаміны сяброў і калег з фондаў Беларускага радыё;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: творчасць іспанскага спевака Хуліа Іглесіяса;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Франсіса Ле да кінафільма Клода Лелуша «Мужчына і жанчына»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: старадаўняя беларуская духоўная музыка у выкананні прафесійных і царкоўных хароў Беларусі;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: сімфанічная сюіта «Антар» Мікалая Рымскага-Корсакава і Канцэрт для кларнета з аркестрам Сі бемоль мажор Карла Андрэаса Гёпфарта;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: Альтовы канцэрт Яна Кршціцела Ваньхаля;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага гітарыста і кампазітара Джона Скофілда 1979 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – пісьменніца Алена Занкавец;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы народнай артысткі Беларусі Тамары Шымко;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: эстрадныя п’есы Льва Молера і Андрэя Шпянёва;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запіс Юбілейнага канцэрта Музычнай гасцёўні Белдзяржфілармоніі «Лепшае за 20 гадоў» з удзелам Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, галоўны дырыжор – Аляксандр Высоцкі. Дырыжор праграмы – Юрый Караваеў. Запіс зроблены 25 кастрычніка 2024 года ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: выступленні вядучых салістаў беларускай оперы канца 20 стагоддзя.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.