Анонс перадач 10 сакавіка

У панядзелак 10 сакавіка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:

– у 00:04 – праграма «Для паўночнікаў»: запісы англійскага спевака і музыканта Пітэра Гэбрыэла;
– у 06:10 – праграма «Музычны світанак», прысвечаная італьянскаму опернаму і эстраднаму выканаўцу Алесандра Сафіна;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творы кампазітара Ветле Наро;
– у 07:20 і 13:15 – «Con Tempo»: творчасць Валерыя Іванова;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: музыка амерыканскага джазавага піяніста і кампазітара Дэвіда Бенуа;
– у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно»: прыгадаем савецкі дзіцячы музычны тэлефільм «Вышэй за вясёлку»;
– у 08:45  і 18:45 – «Радыёсерыял»: старонкі рамана Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны». Чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерныя творы Габрыэля Фарэ;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
– у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: «Чатыры балады» Іаганеса Брамса для фартэпіяна ў выканананні народнага артыста Расіі Аркадзія Сявідава;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Крыса Барбера і яго групы 1958 года;
– у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Размова пойдзе аб новым этапе агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам» – «Слава Пераможцам!»;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: сімфанічная паэма «Амерыканец у Парыжы» Джорджа Гершвіна;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» прагучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: мелодыі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ісака Любана;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы нямецкага кампазітара Морыца Машкоўскага;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы Мірыям Ахондзі Бану;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: «Фантастычная сімфонія» Гектора Берліёза.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.