У панядзелак 11 лістапада заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы групы «TheBeatles»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні італьянскай спявачкіі кампазітара Джаны Наніні;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта Goldmund;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Con Tempo»: творчасць беларускага кампазітара Васіля Кандрасюка;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: музыка нямецкай поп-спявачкі Сандры;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка да савецкага мастацкага фільма «Вертыкаль»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: запісы Нэлі Багуслаўскай і Ізмаіла Капланава;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: творы рускага кампазітара Аляксандра Грачанінава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: віяланчэльныя санаты Іаганеса Брамса;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Дорыс Дэй;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Лікай Пташук . Госць – беларускі пісьменнік, публіцыст, рэжысёр тэатра і кіно Уладзімір Арлоў;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: творы чэшскага віяланчэліста-віртуоза, кампазітара і педагога другой паловы 19-га ст. Давыда Попера;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Глебава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы амерыканскага джазавага гітарыста Курта Розэнвінкеля;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: «Марская сімфонія» Ральфа Воана-Уільямса.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.