Анонс перадач 15 лістапада

У пятніцу 15 лістапада заставайцеся з каналам «Культура»!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага трамбаніста і аранжыроўшчыка Глена Мілера і яго джаз-аркестра;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: рамансы рускага кампазітара Аляксандра Барадзіна;

 

- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы італьянскага опернага спевака (тэнар) Лучана Павароці;

 

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта «Prequell»;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра першы радыётэатр;

 

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: творчасць расійскага спевака Аляксея Глызіна;

 

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка савецкага і расійскага кампазітара Андрэя Пятрова да кінафільма «Службовы раман»;

 

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: рамансы беларускіх кампазітараў у выкананні заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: музыка французскага кампазітара 20 ст. Франсіса Пуленка;

 

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: п’есы бельгійскага скрыпача, дырыжора і кампазітара Эжэна Ізаі з рэпертуару савецкага скрыпача Аляксея Міхліна;

 

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага саксафаніста Эрла Бостыка;

 

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – рэдактар міжнароднага радыё “Беларусь” Маргарыта Захарыя;

 

 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: мелодыі з тэлефільма «Гардэмарыны, наперад!»;

 

 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: харавыя творы Анатоля Багатырова, Андрэя Мдывані і Яўгена Паплаўскага на вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў выкананні Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

 

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запіс канцэрта Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі «Ад шчырага сэрца». Праграма запісана напярэдадні Дня Беларускага радыё ў канцэртнай зале «Верхні горад» 14 лістапада 2023 г.;

 

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

 

- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка класіка нарвежскай музыкі Эдварда Грыга.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.