Анонс перадач 2 лістапада

У суботу 2 лістапада заставайцеся з намі!

 

Канал «Культура» прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы эстонскай групы «Klapp»;

 

- у 02:00 – «Музыка ночы»: Пятнаццатая сімфонія Дзмітрыя Шастаковіча;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы з канцэрта беларускага піяніста Андрэя Паначэўнага ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі;

 

- у 7:30 і 17:30 – праект «Духоўная спадчына» раскажа пра святога апостала і евангеліста Луку;

 

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Віктара Гардзеячытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: музыка Іагана Крысціяна Баха;

 

- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця;

 

- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;

 

- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы поп-хору «Спевакі Леса Хамфры»;

 

- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: госць студыі – дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча Барыс Ліўшыц;

 

- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Трэцяй сімфоніі Мікалая Рымскага-Корсакава;

 

- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: запісы народнай артысткі Расіі Наталлі Шпілер і народнага артыста СССР Герарда Васільева;

 

- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;

 

- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: музыка Жоржа Бізэ;

 

- у 13:00 – «Музычная студыя»: запісы з праграмы велікапосных канцэртаў у мінскім храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць»;

 

- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: кантаты Антоніа Вівальдзі, запісы  амерыканскай спявачкі Даяны Рос 1970-х гадоў;

 

- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: мазуркі опуса трэцяга Аляксандра Скрабіна;

 

-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прапануе паслухаць запісы артыста, кампазітара, спевака Аляксандра Вярцінскага;

 

- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: монаопера «Адзінокі птах» і музыка з балета «Кругаверць» паводле беларускіх народных балад;

 

- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Наталлі Ярмальчык «Смак яблыка» чытае артыстка Ліка Пташук;

 

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;

 

- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазмена-ўдарнікаФілі Джо Джонса 1958 года;

 

- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёпастаноўкі «Раман і Юлька» паводле аповесці Галіны Шчарбаковай «Вам і не снілася…». Запіс 1980 года;

 

- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

 

 

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by