У суботу 21 снежня заставайцеся з намі!
Канал «Культура» прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскай спявачкі Камій;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы рускага кампазітара Антона Арэнскага – Першая сюіта для аркестра і Фартэпіянны канцэрт;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: інструментальныя санаты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана гісторыі Мікалаеўскай царквы ў Лагойску;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Генадзя Дзмітрыева чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: запісы ансамбля «Коллаж» Беларускай дзяржаўнай філармоніі з грампласцінкі, запісанай на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя на фірме “Мелодыя”;
- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы французскага рок-музыканта, спевака, кампазітара і гітарыста Мацье Шадзіда;
- у 10:30 – у праграме «Арт-гасцёўня» дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча Марат Лагутка;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: эцюды Фрыдэрыка Шапэна выконвае Аляксандр Слабадзянік;
- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» аб'яднае калядныя кампазіцыі і музыку з кінастужкі «Серэнада сонечнай даліны»;
- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана музычнай творчасці Кіма Брэйтбурга;
- у 13:00 – «Музычная студыя»: працягваем слухаць альбом ансамбля «Песняры» «Праз усю вайну»;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: «Парыжскія сімфоніі» Ёзефа Гайдна, а таксама запісы групы «Maze» 1979 года;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Скрыпічная саната Леаша Яначака;
-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе»: асоба і творчасць амерыканскага акцёра, танцора і спевака Фрэда Астэра;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка радыёверсіі оперы Яна Давіда Голанда «Агатка, або прыезд пана», зробленая 1990-ыя паводле сцэнарыя Людмілы Мітаковіч, а таксама уверцюра да балета Яна Давіда Голанда «Арфей і Эўрыдыка ў выкананні ансмабля салістаў «Класік-авангард» і «Дывертысмент» Мацея Радзівіла ў выкананні ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле»;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Раісы Баравіковай «Кава для дамавіка» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Куці Уільямса 1958-га года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Плач перапёлкі». Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1983 года;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by