У аўторак 22 кастрычніка заставайцеся з каналам «Культура»!
Мы прапануем:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі з дыска «Свінг» вакальнага квартэту «ManhattanTransfer»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы брытанскага скрыпача Найджэла Кенэдзі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Карэла Гота і Вані Стойкавіч;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка кампазітара, піяніста і гукарэжысёра Ехезкеля Раза;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Вытокі творчасці»: размова аб карцінах для інтэр’ера з мастачкай Ганнай Семілетавай;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага поп-спевака Лайнала Рычы;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Ніна Рота да стужак Федэрыка Феліні «Белы шэйх», «Бакачча,70», «Восем з паловай»;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: п’есы Андрэя Мдывані ў выкананні Нацыянальнага Акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: сакральныя творы Антоніа Вівальдзі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: запісы славутай іспанскай спявачкі Мантсерат Кабалье, італьянскага спевака Лучана Павароці, амерыканскай спявачкі грэчаскага паходжання Марыі Калас, фінал Другога канцэрта для скрыпкі з аркестрам Нікало Паганіні ў выкананні скрыпача Андрэя Корсакава, «Тарантэла» Сяргея Танеева з «Канцэртнай сюіты» у выкананні скрыпача Ігара Ойстраха, вальс «Залаты дождж» Эміля Вальдтэйфеля;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага трубача Маркуса Белгрэйва 1974 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Сезара Франка;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: трыа Але Мёлера, дуэта Вэст і Рыдва, Мамаду Сэнэ і Бэрын Шахін;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Глена Мілера.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.