У суботу 26 кастрычніка заставайцеся з намі!
Канал «Культура» прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы джазавага трубача Крыса Боці;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Дваццаць дзявятая саната Людвіга ван Бетховена ў выкананні Эміля Гілельса;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Ёзефа Гайдна, Франца Шуберта і Роберта Шумана у канцэртных запісах піяніста Аляксея Пятрова;
- у 7:30 і 17:30 – праект «Духоўная спадчына» раскажа пра Опціну пустынь;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Кастуся Жука чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: запісы папулярных мелодый замежнай эстрады ў выкананні сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага 1960-х гадоў;
- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы савецкага і расійскага спевака, кампазітара і паэта, заслужанага артыста Расіі Ігара Саруханава;
- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: госць студыі – скульптар, старшыня секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Іван Арцімовіч;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: канчэрці гросі опуса шостага Арканджэла Карэлі;
- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: запісы народнага артыста СССР Сяргея Лемешава, савецкага опернага спевака Нікандра Ханаева, нямецкай спявачкі Элізабэт Шварцкопф, актрысы тэатра Вольгі Грэкавай-Дашкоўскай, і народнай артысткі Расіі, спявачкі Святланы Варгузавай;
- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: размова з галоўным дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі, народным артыстам Башкортастана Арцёмам Макаравым;
- у 13:00 – праграма «Музычная студыя» прысвечана творчасці беларускага скрыпача-віртуоза і кампазітара Міхала Ельскага;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: «Дывертысменты» Вольфганга Амадэя Моцарта, а таксама запісы англійскага спевака Энгельберта Хампердынка канца 1960-х гадоў;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: рамансы Сяргея Танеева;
-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прапануе паслухаць запісы спявачкі Вары Панінай;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: мюзікл беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча «Джулія». Запіс зроблены ў 1992 годзе па трансляцыі з тэатра;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Кастуся Кірэенкі «Сіроты» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага барабаншчыка, кампазітара Луі Бэлсана;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Каварства і каханне» паводле п’есы Фрыдрыха Шылера. Запіс 1953 года;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by