Анонс перадач 27 кастрычніка

У нядзелю 27 кастрычніка заставайцеся з намі!

 

Канал “Культура” прапануе:

 

 

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскага джазавага гітарыста-віртуоза Джанга Рэйнхардта;

 

- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;

 

- у 7:30  – «Духоўнае слова»;

 

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Кастуся Жука чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: фрагменты з оперы Аляксея Рыбнікава «Юнона і Авось» на лібрэта Андрэя Вазнясенскага;

 

- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госць ў студыі – пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай прэміі Соф’я Шах;

 

- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;

 

- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскай спявачкі Білі Холідэй;

 

- у 10:30 –«Віртуозы»: знаёмства з пісьменнікам Паўлам Гушынцом;

 

- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Шосты «Брандэнбургскі» канцэрт Іагана Себасцьяна Баха;

 

- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: запіс з фондаў Беларускага радыё, прысвечаны творчасці беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста, крытыка Сяргея Грахоўскага;

 

- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Віктар Гардзей;

 

- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» знаёміць з салістам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра, заслужаным артыстам Віктарам Цыркуновічам;

 

- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

 

- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: інструментальныя ўверцюры Георга Філіпа Тэлемана, запісы англійскага спевака Тоні Крысці;

 

- у 16:15 – «Гасцінец»: сустрэча са спявачкамі вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці;

 

- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: сюіты Атарына Рэспігі;

 

- у 17.30 – «Святло душы»;

 

- у 18:10 – праграма «Вечары на канапе»: песні Аляксандры Пахмутавай;

 

- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: мюзікл беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча «Джулія». Запіс 1992 года;

 

- у 20:30 – «Рок-альбом»: музыка Х’ю Л’юіса і The News;

 

- у 21:00 –«Вячэрняя казка»: «Хлопчык Пакідайчык» Клаўдзіі Каліны;

 

- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джыма Хола і яго ансамбля 1960 года;

 

- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля  «Каварства і каханне» паводле п’есы Фрыдрыха Шылера. Запіс 1953 года;

 

- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: музыка Ігара Стравінскага.

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.